Беларускія журналісты набылі каштоўны вопыт асвятлення буйных міжнародных стартаў у час II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым расказаў сёння на ўшаноўванні прадстаўнікоў СМІ Беларусі ў Парку віртуальных забаў TELEPORT першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі.
Ён адзначыў прафесіяналізм беларускіх журналістаў, якія на высокім узроўні асвятлялі мультыспартыўныя спаборніцтвы. "Беларускія СМІ атрымалі вялікі вопыт у асвятленні такога маштабнага і важнага форуму, як II Еўрапейскія гульні. Вы дапамаглі зрабіць сапраўднае свята для беларускіх і замежных балельшчыкаў", - заявіў Павел Лёгкі.