Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Бялградскі кніжны кірмаш завяршыў сваю работу

29.10.2018
Прагляды: 2502
Завяршыў сваю работу чарговы 63-і Бялградскі міжнародны кніжны кірмаш. Па традыцыі ў ім прымалі ўдзел і беларускія кнігавыдаўцы. Дэлегацыю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі дырэктар паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар Маланяк, намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара Выдавецкага дома “Звязда”, галоўны рэдактар часопіса “Нёман”, перакладчык Аляксей Чарота, дырэктар выдавецтва “Народная асвета” Вікторыя Калістратава, паэт, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Кажура. У час выстаўкі на беларускім стэндзе і на іншых кніжных, асветніцкіх пляцоўках горада прайшло досыць шмат мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў і кнігавыдаўцоў. Сярод іншых падзей – і прэзентацыя газеты “Літаратура і мастацтва”. Спецыяльна да бялградскай выставы газета “ЛіМ” прымеркавала адзін са сваіх нумароў, у якім пад адной вокладкай – апавяданні дванаццаці сербскіх аўтараў. Сярод іх – Іва Андрыч, Браніслаў Нушыч, Граздана Олуіч і іншыя вядомыя сербскія пісьменнікі. Цікавым падаецца інтэрв’ю з паэтам Віктарам Кажурам, чыя кніга “Паэтычныя гульні. Загадкі, вершы і калыханкі для дзяцей” выйшла па-сербску ў самы пярэдадзень кніжнай выставы (перакладчыца – Даяна Лазарэвіч). Беларускі штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” прыйшоўся даспадобы сербскім калегам. Будзем спадзявацца, што і пасля кніжнага кірмашу ў Бялградзе на старонках “ЛіМа” знойдзецца месца творчым ініцыятывам, новым праектам, звязаным з сербскай літаратурай. (крыніца – газета “ЛіМ”)