Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Часопісу «Полымя» — 100 гадоў!

19.12.2022
Прагляды: 65

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў часопіса са 100-годдзем з дня выхаду яго першага нумара.

«Полымя» – старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне краіны, у стварэнні якога прымалі ўдзел яшчэ Янка Купала і Якуб Колас. Свае творы ў часопісе друкавалі Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч. На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы. Таму гісторыю «Полымя» можна смела лічыць гісторыяй беларускай літаратуры.

Прыемна, што трывалыя літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі майстроў слова, і сёння на старонках часопіса працягваюцца ў творах сучасных аўтараў. Як і стагоддзе таму, паэты і пісьменнікі лічуць за гонар друкавацца на старонках «Полымя»,
бо такі шанец уяўляецца толькі самым таленавітым з іх.

Жадаю выданню і надалей заставацца флагманам беларускай літаратуры, а яго супрацоўнікам – моцнага здароўя, творчага натхнення і плённых поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

 

                                                                                                                                                                       Уладзімір Пярцоў»