«Высокі ўзровень даверу да дзяржаўных СМІ, згодна з данымі маштабнага сацыялагічнага даследавання, абумоўлены значным попытам грамадскасці на дакладную, аб’ектыўную і змястоўную інфармацыю. Ва ўмовах сусветнай інфармацыйнай турбулентнасці, для якой характэрна актыўнае распаўсюджванне фэйкаў і тэхналогій маніпулявання грамадскай думкай, беларускі глядач, чытач, карыстальнік сеткавай прасторы хочуць атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі, якія адбываюцца ў краіне і свеце. Айчынная журналістыка і беларуская медыяпрастора ў цэлым упэўнена рэагуюць на знешнія інфармацыйныя выклікі і пагрозы, якія зыходзяць ад інфармацыйных рэсурсаў несяброўскіх дзяржаў, у тым ліку і на неабгрунтаваныя блакіроўкі рэсурсаў дзяржаўных СМІ на відэахостынгу YouTube. Развіццё аўтарскай журналістыкі, тэматычная рознабаковасць, арыентацыя на аналітычны кантэнт і актыўнае прыцягненне да каменціравання актуальнага інфармацыйнага парадку дня экспертаў з самых розных сфер прывялі да таго, што дзяржаўныя СМІ - менавіта тая платформа, якую актыўна наведвае беларуская аўдыторыя для атрымання аб’ектыўнай і дакладнай інфармацыі», - адзначыў дырэктар Інстытута сацыялогіі Мікалай Мыслівец.