Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Два новыя павільёны «Брэстаблсаюздрука» адкрыліся ў Іванава Брэсцкай вобласці

30.07.2018
Прагляды: 421

У г. Іванава Брэсцкай вобласці адбылося адкрыццё двух новых гандлёвых павільёнаў  самаабслугоўвання «Брэстаблсаюздрука».

Адзін з павільёнаў размешчаны на цэнтральнай плошчы горада, другі – на вуліцы Леніна, 109.

Павільёны  самаабслугоўвання «Брэстаблсаюздрука» з’яўляюцца сапраўднымі міні-маркетамі: шырокі асартымент друкаваных выданняў, папярова-белавых і канцылярскіх тавараў размешчаны ў свабодным доступе для пакупнікоў.

Гандлёвая плошча павільёнаў  24 і 18 кв.м, што дазваляе размясціць у іх вялікую колькасць газетна-часопіснай прадукцыі, кніг і іншых тавараў, задавальняючых нават самага патрабавальнага пакупніка.

Адкрыццё павільёнаў – адзін з этапаў падрыхтоўкі да святкавання  Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Іванава 2 верасня 2018 г.