Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Дзевяностагоддзю Акадэміі навук прысвячаецца!

14.11.2018
Прагляды: 1494
17 лістапада ў 14.30 у эфір тэлеканала "Беларусь 3" выйдзе спецвыпуск праекта “Навукаманія”, прысвечаны юбілею заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Можа падацца, што ўсе таямніцы гісторыі беларускай навукі ўжо адкрыты, але творчая група праекта “Навукаманія”  пераканае гледачоў у адваротным. З нагоды вялікага юбілея Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – 90 год са дня заснавання – тэлеканал падрыхтаваў спецвыпускі навукова-папулярнай праграмы.

У выпуску ад 17 лістапада размова пойдзе пра развіццё беларускай навукі ў 21 стагоддзі, а, дзякуючы сучасным навуковым распрацоўкам, тэлегледачы “зазірнуць” і ў будучыню нашай навукі. У праграме – эксклюзіўнае інтэрв’ю са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым. Акадэмік распавядзе пра новыя распрацоўкі, статус беларускай навукі ў свеце, праблемы кадраў і ўкаранення навуковых даследаванняў у вытворчасці. Апроч таго, гледачы пазнаёмяцца з адзінай у Беларусі жанчынай-акадэмікам і даведаюцца на мноства нечаканых і цікавых фактаў.

Нагадаем, “Навукаманія” – адзіны тэлевізійны сумесны праект Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і тэлеканала “Беларусь 3”. Кожная праграма прысвечана аднаму з напрамкаў у беларускай навуцы.

Па матэрыялах Белтэлерадыекампаніі (www.tvr.by)