Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Газеце «Асіповіцкі край» – 90!

10.06.2021
Прагляды: 493

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.

У віншаванні адзначаецца, што 90 гадоў – значны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу гэтага часу газета «Асіповіцкі край» заставалася надзейнай крыніцай самай важнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці раёна і вобласці. Выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў.

І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, «Асіповіцкі край» займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення жыцця грамадства, захоўвае беражлівыя адносіны да слова і лепшыя традыцыі журналістыкі.

Праблемы эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, беражлівых адносін да зямлі, патрыятычнага выхаваня, павышэння эфектыўнасці вытворчасці падаюцца ўдумліва, з павагай да землякоў і любоўю да роднага краю.

Уладзмір Пярцоў падзякаваў супрацоўнікам рэдакцыі за нястомную працу, прафесіяналізм, адднанасць справе і выказаў упэўненасць, што і надалей выданне будзе развівацца, ісці ў нагу з часам.

Міністр пажадаў усяму калектыву натхнення,
дабрабыту, адзінства, нязменнай цікавасці чытачоў і павелічэння тыражоў.