Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Газеце «Сцяг перамогі» – 90!

16.08.2021
Прагляды: 376

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя раённай газеты «Сцяг перамогі» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.

«90 гадоў – значны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу гэтага часу газета заставалася надзейнай крыніцай важнай і дакладнай інфармацыі для жыхароў раёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў», – гаворыцца ў віншаванні.

«Газета «Сцяг перамогі» займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення жыцця грамадства, захоўваючы лепшыя традыцыі журналістыкі. Прыемна адзначыць, што сённяшні калектыў рэдакцыі                  з годнасцю працягвае справу сваіх папярэднікаў. Дзякуючы зладжанай, адказнай і сумленнай працы калектыву праблемы эканомікі, аховы здароўя, беражлівых адносін да зямлі, патрыятычнага выхаваня падаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю і павагай да землякоў», – падкрэсліў Міністр.

Уладзімір Пярцоў падзякваў калегам за адданасць справе, прафесіяналізм, праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця суайчыннікаў.

Ён выказаў упэўненасць, што супрацоўнікі рэдакцыі і надалей будуць ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі сваёй малой радзімы, нашай Айчыны, а выданне будзе развівацца і пашырацца.

Міністр пажадаў калектыву газеты «Сцяг перамогі» новых творчых дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення, нязменнай адданасці чытачоў.