Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

“Гродзенскай праўдзе” – 80!

31.10.2019
Прагляды: 328

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты ”Гродзенская праўда“ з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара.

“Восем дзесяцігоддзяў газета ўпэўнена крочыць па жыцці. І ўвесь гэты час яна заўсёды выконвала сваё галоўнае прызначэнне – служыць людзям, шчырым і сумленным словам дапамагаючы сваім чытачам вырашаць надзённыя праблемы. Старонкі выдання захавалі для нашчадкаў подых розных гістарычных этапаў развіцця нашай краіны, сталі сапраўдным летапісам Гродзеншчыны, які старанна і самааддана стваралі некалькі пакаленняў журналістаў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр адзначыў, што “і сёння ”Гродзенская праўда“ працягвае свае лепшыя традыцыі. Рэдакцыйнаму калектыву ўласцівы адказная грамадзянская пазіцыя, праўдзівасць і прынцыповасць, вернасць прафесійнаму абавязку”.

Аляксандр Карлюкевіч пажадаў супрацоўнікам і ўсім сябрам выдання моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых творчых поспехаў на карысць Айчыны.