Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

III Міжнародны форум “Еўразійскі тыдзень" пройдзе 22-24 кастрычніка ў Ерэване

19.09.2018
Прагляды: 1961
22-24 кастрычніка 2018 г. у Ерэване (Рэспубліка Арменія) па Распараджэнні Еўразійскага міжурадавага савета №21 ад 25.10.207 пройдзе III Міжнародны форум “Еўразійскі тыдзень".

Мерапрыемства праводзіцца Еўразійскай эканамічнай камісіяй і з'яўляецца найбуйнейшым міжнародным дзелавым форумам на прасторы ЕАЭС.

Цяперашні форум накіраваны перш за ўсё на развіццё кааперацыі паміж прадпрымальнікамі краін ЕАЭС і прасоўванне тавараў на экспарт. У гэтым годзе запланавана маштабная выстава экспартнага і кааперацыйнага патэнцыялу ЕАЭС, у якой прымуць удзел больш за 120 кампаній.

Форум «Еўразійскі тыдзень» - штогадовае мерапрыемства, якое праводзіцца краінамі ЕАЭС і ЕЭК. Ініцыятыва правядзення форуму зацверджана ў траўні 2015 года рашэннем пяці прэм'ер-міністраў дзяржаў-членаў Саюза.

Штогод форум збірае больш за 2000 удзельнікаў з дзяржаў ЕАЭС і трэціх краін.