Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Камянчанка Людміла Алексяюк перамагла ў фотаконкурсе АНТ

11.11.2020
Прагляды: 336

Магчыма, нехта з камянчан, гуляючы па вуліцах райцэнтра ў дажджлівы дзень, заўважаў дзяўчыну, якая хаваецца ад халодных кропель пад яркім жоўтым парасонам, што прываблівае позіркі лагатыпам АНТ? Калі так, то ведайце: вы сустрэліся з Людмілай Алексяюк, якая летам 2020-га перамагла ў фотаконкурсе гэтага тэлеканала.
Як гэта было? Люда часта глядзела па АНТ перадачу “Ме­тэа­гід”, захаплялася здым­ка­мі тых, хто ўдзельнічаў у конкурсе “Стоп-кадр”, і аднойчы вырашыла далучыцца да іх ліку. Дзяўчына сабрала лепшыя свае фатаграфіі (іх атрымалася каля 100 з нечым) і адправіла на названы па тэ­ле­візары адрас. А падчас наступнай перадачы пачула з вуснаў вядучай Ірыны Рамбальскай імя чарговага пераможцы і не паверыла вушам: “Людміла Алексяюк з Каменца!” Фатаграфія, адз­начаная падарункам, з’я­ві­ла­ся на экране тэлевізара, а сён­ня на гэтай старонцы “НК” яна займае галоўнае месца. Прыгожа, ці не так? Вельмі!

Глядзець фота

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газэты «Навіны Камянеччыны».