Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Кнігу Навума Гальпяровіча «Ветразь лёсу» презэнтавала ў Мінску выдавецтва «Мастацкая літаратура»

20.01.2023
Прагляды: 811
photo_2023-01-20_09-45-06.jpg

19 студзеня ў мінскай кнігарні «Светач» адбылася прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча «Ветразь лёсу», якая выйшла ў «Мастацкай літаратуры» да яго 75-годдзя і якой распачалася серыя «Новая бібліятэка беларускай паэзіі».

Перад прысутнымі выступіў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт Алесь Бадак. Ён падзяліўся ўражаннямі пра творы Навума Гальпяровіча, што ўвайшлі ў кнігу, а таксама распавёў пра сумесную з ім працу над літаратурнымі праектамі на радыё.

Рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман» Таццяна Дашкевіч, вядомая як пісьменніца і бард, выканала некалькі новых песень на словы юбіляра.

На завяршэнне прэзентацыі Навум Гальпяровіч пачытаў свае творы. Прэзентацыю вёў намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп.