Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Абвешчаны ІІ тур конкурса біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»

25.04.2019
Прагляды: 522

Рэдакцыя часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі аб’яўляе ІІ тур конкурса біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя. 

З умовамі ва ўсіх падрабязнасцях знаёміць Палажэнне аб Конкурсе, размешчанае на сайтах арганізатараў. Патрабаванні: жанр — дакументальна-мастацкі, аб’ём — ад 40 да 80 тысяч знакаў (з прабеламі), форма — свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).