Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Круглы стол «Літаратурнае пабрацімства: традыцыі ўзаемных перакладаў» адбыўся ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

06.09.2018
Прагляды: 1872
У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся круглы стол «Літаратурнае пабрацімства: традыцыі ўзаемных перакладаў», арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь у межах удзелу беларускай дэлегацыі ў Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Наталля Кіслякова, Сустаршыня праўлення МФГС Міхаіл Швыдкой, Выканаўчы дырэктар МФГС Анатоль Іксанаў, кіраўнікі выдавецтваў, пісьменнікі, перакладчыкі Беларусі і Расіі.

У ходзе мерапрыемства былі прэзентаваныя пераклады твораў беларускіх аўтараў на мовы малых народаў Расіі, пераклады расійскіх аўтараў на беларускую мову.

Па выніках мерапрыемства намечаны шляхі далейшага развіцця супрацоўніцтва ў перакладчыцкай дзейнасці.