Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Круглы стол са “Звяздой”

21.01.2020
Прагляды: 725

Круглы стол “Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці”, абвешчаны часопісам “Маладосць”, стане часткай праграмы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы.

Мерапрыемства адбудзецца 9 лютага, у нядзелю, у апошні выставачны дзень, а 13-й гадзіне. Такі выбар дня і часу абумоўлены тым, што заяўкі на ўдзел у круглым стале атрыманы не толькі ад мінскіх даследчыкаў мінулага, але і ад іншагародніх, частка якіх — студэнты, настаўнікі, вучні. У прыватнасці, чакаюцца госці з Гродна, Слоніма, Ліды.

Прапанаванае праблемнае поле закранае пытанні сэнсаў і ролі актуалізацыі мінулага, прычыны хібаў сучаснага ўспрымання гістарычных падзей, эстэтыку “наватвораў” і этыку абвяржэнняў, суаднесенасць мэт і сродкаў “ажыўлення” гістарычных асоб і падзей, інтуітыўныя падыходы ў даследаваннях і новыя межы ў сумненнях і пафасе. Важна адзначыць, што тэматыка і спецыфіка круглага стала, ініцыяванага “Маладосцю”, выклікала досыць вялікую і адназначна жывую цікавасць. У выніку праграму мерапрыемства складуць выступленні на тэмы вуснай і лакальнай гісторыі, гістарычнай фікцыі і гістарычнай прозы, у актуальным кантэксце будуць закрануты вобразы Рагнеды, Льва Сапегі і Уладзіслава Сыракомлі, а гістарычная спадчына будзе разгледжана нават і праз прызму Instagram. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў круглага стала звернуцца вядомыя гісторыкі і літаратары.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”