Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” завітаў у Маладзечна

30.07.2018
Прагляды: 512

У рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”  у Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №7” горада Маладзечна адбылася сустрэча дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алеся Бадака і галоўнага рэдактара выдавецтва Віктара Шніпа з навучэнцамі гімназіі.

Падчас сустрэчы пісьменнікі прэзентавалі кнігі беларускіх аўтараў, якія выйшлі ў выдавецтве, прачыталі свае творы, адказалі на шматлікія пытанні. З цікавасцю дзеці слухалі пра працу выдавецтва і кнігі, якія плануюцца да выхаду.

Навучэнцы гімназіі  з радасцю пагадзіліся паўдзельнічаць у  конкурсе сачыненняў і малюнкаў па любімых творах беларускіх пісьменнікаў, які праводзіць выдавецтва.