Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”

30.07.2018
Прагляды: 433

Пад такой назвай стартавала рэспубліканская акцыя ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэння традыцый чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай беларускай літаратурай.

У рамках акцыі на працягу года пройдуць разнастайныя конкурсы і мерапрыемствы, удзельнікамі якіх стануць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукцацыі дзяцей і моладзі.

Арганізатар акцыі – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь; суарганізатары – рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Сябры Вясёлкі”, “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, установа “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”, адкрытае акцыянернае таварыства “Белкніга”, выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Пачатковая школа”.

Загадам Міністэрства інфармацыі зацверджаны склад каардынацыйнай групы і парадак правядзення рэспубліканскай акцыі.