Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

“ЛіМ” правядзе конкурс на найлепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры

30.07.2018
Прагляды: 459

Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» абвяшчаюць конкурс на найлепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры, дзе, як у люстэрку, выяўляюцца асноўныя пытанні, якімі жыве грамадства сёння. Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.

На конкурс прадстаўляюцца метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры (творы беларускіх аўтараў, напісаныя не раней як за 1990 год).

Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», найлепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.

Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды.

Працы можна дасылаць з 18 красавіка па 31 снежня 2018 года на адрас lіm_nеw@mаіl.ru з пазнакай «Конкурс для настаўнікаў».

Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут.