Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць імпрэзу, прысвечаную часопісу «Маладосць»
10.10.2022
Прагляды: 13
Літаратурны музей Максіма Багдановіча 12 кастрычніка ладзіць імпрэзу, прысвечаную часопісу «Маладосць».
На імпрэзе прагучаць вершы дэбютантаў часопіса — Марыі Шкляр, Вікторыі Жытнік, Алеся Гомана і Аляксандры Тужыкавай, а таксама празаічныя творы Яны Цэглы, Юліі Макарэвіч ды Івана Мелава.
Выступяць сталыя сябры часопіса: літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Мікола Трус, паэты Марына Варабей і Руслан Юсупаў; паэтка, празаік, ілюстратар кніг, заснавальніца літаратурна-музычнага праекту «Сябрына» Таццяна Каленік, студэнты з МДЛУ — удзельнікі перакладчыцкага праекту «Маладосці», дзіцячая пісьменніца, празаік Кацярына Хадасевіч-Лісавая, культуролаг, графік, паэтка Алена Свечнікава.
Напрыканцы чакаюць выступы аўтараў часопіса з песнямі на ўласныя творы.