Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Літаратурныя сустрэчы ў Салігорску са «Звяздой»

02.12.2019
Прагляды: 580

У рамках акцыі «Звязда» дзецям!» супрацоўнікі Выдавецкага дома «Звязда» разам з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой наведалі горад Салігорск. Тры прэзентацыі, якія правяла пісьменніца, сабралі тры сотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Казак хапіла на ўсіх! Галоўным героем сустрэч стаў той самы Вухуцік, з якім у Беларусі пазнаёміліся ўжо тысячы дзяцей. Сімпатычны, вясёлы, незвычайны герой нязменна падабаецца юным чытачам, а кніга пра яго карыстаецца добрым попытам. Зараз кнігу «Вухуцік. Васільвася» чытаюць дзясяткі вучняў Салігорскай гімназіі № 1, а таксама школ № 6 і № 2.

Творчая сустрэча з пісьменніцай выклікала ў дзяцей цікавасць і жаданне пазнаёміцца і з іншымі яе кнігамі. Выдавецкаму дому «Звязда» было што прапанаваць дзецям: кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Вухуцік. Васільвася», «Казкі Сіняй падушкі» і «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» можна было набыць з аўтографам, а яшчэ пяць выданняў, што выходзілі ў «Звяздзе» раней, дзеці бралі чытаць у Салігорскай раённай дзіцячай бібліятэцы, дзе якраз і прайшла адна з трох літаратурных сустрэч.

Звязда-Салігорск-01.JPEG

Звязда-Салігорск-02.JPEG


Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».