Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Літпрэмія «Дэбют» прымае заяўкі

10.01.2020
Прагляды: 384

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У 2020-м годзе прэмію за лепшую дэбютную кнігу на беларускай мове (папяровую або лічбавую) уручаць дзясяты раз.

Намінацыі:

  • «Паэзія»,
  • «Проза»,
  • «Мастацкі пераклад».

Для ўдзелу неабходна да 31 студзеня 2020 запоўніць адмысловую электронную форму, даслаць на адрас belpencentre@gmail.com электронную версію кнігі з тэмай «Дэбют», накіраваць на адрас офіса Саюза беларускіх пісьменнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906, званіць у дамафон 47) 2 асобнікі кнігі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце.

Увага! Да ўдзелу прымаюцца дэбютныя кнігі на беларускай мове або ў перакладзе на беларускую мову. Узроставае абмежаванне – 35 гадоў.

Падрабязнасці па спасылцы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.