Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Мабільны дадатак «Чытанка» - любімыя кнігі ў вашым тэлефоне: аўдыягід па беларускай літаратуры стаў яшчэ зручнейшым.

06.04.2026
Прагляды: 19
У цяперашні час карыстальнікам даступна больш за 250 аўдыётвораў беларускіх класікаў і сучасных аўтараў:
У сакавіку 2026 года створаны раздзел “Свае творы чытаюць аўтары”, куды змешчаны прадстаўленыя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў унікальныя творы ў выкананні Я.Коласа, Я.Купалы, У.Караткевіча, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкi.
Укаранёны шэраг функцый, якія павышаюць зручнасць для карыстальнікаў: зараз можна адзначаць і захоўваць любімыя кнігі для хуткага доступу (створаны раздзел "Выбранае"), а таксама дзяліцца імі ў сацыяльных сетках і месэнджарах. У выпадку выхаду і закрыцця прыкладання пры паўторным адкрыцці ажыццяўляецца вяртанне на месца праслухоўвання аўдыёкніжкі.
Праект створаны па ініцыятыве і пад эгідай Міністэрства інфармацыі. У мэтах напаўнення дадатку ажыццяўляецца супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.