Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Міністр iнфармацыi Аляксандр Карлюкевіч наведаў Полацкае КУВП «Спадчына Ф. Скарыны»

27.08.2018
Прагляды: 1988

27 жнiўня Міністр iнфармацыi Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з працоўным калектывам Полацкага КУВП «Спадчына Ф. Скарыны».

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання ён выступіў з дакладам «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі». На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні асноўных напрамкаў маладзёжнай палітыкі дзяржавы, адукацыі моладзі і працаўладкавання маладых спецыялістаў, унесеных змяненнях у заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а таксама разгледжаны перспектывы развіцця кніжнага друку ў параўнанні з электроннымі кнігамі і шляхі развіцця рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. 

Па заканчэнні дакладу прысутныя, сярод якіх былі прадстаўнікі абласной газеты «Віцебскія весці» і КУП «Наваполацкае кабельнае тэлебачанне «Вектар», змаглі задаць пытанні, якія iх цікавяць.

Акрамя таго, адбылася рабочая сустрэча з кіраўніком Полацкага КУВП «Спадчына Ф. Скарыны» Мікалаем Ильюшенкам.

Полоцк