Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Міністр інфармацыі прывітаў ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства

01.09.2023
Прагляды: 353

«Паважаныя ўдзельнікі і госці юбілейнага, трыццатага Дня беларускага пісьменства!

 

Шчыра вітаю Вас на сённяшнім свяце беларускага слова, якое вось ужо тры дзесяцігоддзі ладзіцца ў нашай краіне. Дзень беларускага пісьменства стаў адной з самых значных падзей суверэннай Беларусі.

Шмат стагоддзяў прайшло з таго часу, як узнікла беларускае пісьменства. І кожная эпоха ўносіць вялікі ўклад у яго развіццё – сваімі падзеямі і героямі.

У гэтым як раз і заключаецца асноўная задача пісьменнага слова: захаваць і перадаць для будучых пакаленняў усё самае важнае, самае значнае, самае лепшае, чым славіцца, чым жыве беларуская зямля і наш народ. Перадаць, у першую чаргу, тое, чым ганарыліся нашы продкі і чым ганарымся сёння мы.

Беларуская літаратура, як аснова прыгожага пісьменства, прайшла вялікі значны шлях.

Гэта пацвярджае і сённяшні дзень, багаты на высокамастацкія творы, на яркія імёны ў самых розных жанрах пісьменства.

Некаторыя з гэтых імёнаў — паэтаў, празаікаў, літаратурных крытыкаў, публіцыстаў, лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, – прагучаць сёння тут, на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства.

Віншую лаўрэатаў конкурсу і ўпэўнены — у нас будуць з’яўляцца новыя таленты, з новымі сучаснымі творамі, якія будуць дапамагаць кожнаму з нас лепш зразумець мінулае, шчыра берагчы спадчыну і актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве нашай шчаслівай суверэннай Беларусі!

                                                                                                                                                                           Уладзімір Пярцоў»