У праграме «радзімазнаўчых дыскусій» — даклад Алеся Карлюкевіча «Брэсцкія рэгіянальныя кніжныя інтарэсы Выдавецкага дома «Звязда», Таццяны Дземідовіч «Краязнаўства Брэстчыны: час адзінай плынню», галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэта Віктара Шніпа «Балада Міколы Калінковіча» і іншыя берасцейскія радзімазнаўчыя мастацкія сюжэты», пісьменніка, вядучага карэспандэнта газеты «Сельская праўда» «Вывучэнне гісторыі «вогненых вёсак» — населеных пунктаў Беларусі, цалкам знішчаных карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)», пісьменніка, краязнаўца Валерыя Мароза «Гістарычнае краязнаўства Брэстчыны II XIX — пачатку XX ст.», загадчыцы аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага Ірыны Жэлянгоўскай «Літаратурная прэмія імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама», літаратуразнаўцы Марыі Новік «Да праблемы выдання творчай спадчыны пісьменнікаў Берасцейшчыны», пісьменніка, літаратуразнаўцы Святланы Варонік «Краязнаўства ў фотааб’ектыве Уладзіміра Калесніка», рэдактара краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс» Аляксандра Валковіча «Альманах «Астрамечаўскі рукапіс» — арыгінальнае выданне сучаснай Беларусі».
З Гродна да размовы далучыцца пісьменніца, літаратурны крытык Ірына Шатыронак з відэадакладам «Вачыма англічаніна Фартэск’ю Андэрсана».
Што да замежных пісьменнікаў, вучоных, то з прывітаннем да ўдзельнікаў круглага стала выступіць расійскі гістарычны пісьменнік Мікалай Чаркашын, аўтар рамана «Берасцейскія вароты», іншых гістарычных твораў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на Берасцейшчыне, Гродзеншчыне. З відэакладамі прымуць удзел загадчык аддзела міжнародных сувязей і сусветнай літаратуры Інстытута літаратуры і мастацтва імя М.А.Аўэзава, член праўлення Саюза пісьменнікаў Казахстана і Міжнароднага Казахскага ПЕН-клуба Святлана Ананьева (тэма яе выступлення — «Літаратурны ландшафт роднага краю»), загадчык аддзела фальклора і літаратуры Калмыцкага навуковага цэнтра Расійскай Акадэміі Навук Рыма Ханінава («Калмыцка-беларускія літаратурныя сувязі XX — XXI ст. у аспекце краязнаўства»), галоўны рэдактар часопіса «Русский язык и литература в Азербайджане» доктар філалагічных навук Флора Наджы («Адзінства непадобных»), намеснік старшыні секцыі рускай літаратуры Саюза пісьменнікаў Узбекістана «Актуальнасць адлюстравання і папулярызацыі гісторыі Сярэдняй ў навукова-папулярных публікацыях і мастацкіх творах аўтара Узбекістана, якія пішуць на рускай мове»).
Завершыцца праца двума прэзентацыямі. Загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага Тамара Глазкова выступіць з паведамленнем пра біябібліяграфічны паказальнік «Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч». Адбудзецца і прэзентацыя краязнаўчай манаграфіі «Черняков» пісьменніка, краязнаўца Анатоля Гладышчука.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».