Музей журналістыкі ў рэдакцыі газеты "Народны голас" (Ельск) наведалі школьнікі
30.07.2018
Прагляды: 451
Рэдакцыя Ельскай раёнай газеты "Народны голас" арганізавала экскурсію для школьнікаў, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры цэнтра дзіцячай творчасці.
Хлопцы і дзяўчынкі пабачылі экспанаты, сабраныя ў Музеі журналістыкі, а таксама музейную экспазіцыю "Свет дзяцінства".
Карэспандэнты газеты распавядалі гасцям як працуюць журналісты і рыхтуецца газетны нумар або радыёперадача, паказалі як выглядалі раней радыёпрымачы.
Школьнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты і задавалі пытанні.