Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

На канале «Культура» Беларускага радыё прагучыць кніга Івана Шамякіна «Трывожнае шчасце»

28.02.2020
Прагляды: 526

Канал «Культура» Беларускага радыё працягвае радаваць прыхільнікаў класічнай літаратуры. У праграме «Літаратурная анталогія» цяпер гучыць кніга народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Трывожнае шчасце», дзе лёс галоўных герояў — гэта лёс усяго пакалення, што прайшло праз жудасныя выпрабаванні вайны. Выканаўца — артыстка Маргарыта Захарыя.

— Дадзены выпуск прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, гераізму тых, хто змагаўся з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах. Кніга Івана Шамякіна нагадвае, наколькі важна захоўваць мір на зямлі, а таксама ведаць сваю гісторыю, каб не паўтарыць памылак перажытага. Чытанне твора працягнецца і ў маі, акурат у дні асноўных урачыстасцей, прысвечаных Перамозе, — кажа дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда»