Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

На тэлебачанні і радыё выступленні кандыдатаў у дэпутаты пачнуцца з 20 кастрычніка 2019 г.

22.08.2019
Прагляды: 715

На тэлебачанні і радыё выступленні кандыдатаў у дэпутаты пачнуцца з 20 кастрычніка 2019 г. Выступленні будуць праходзіць па працоўных днях. Радыёвыступленні - з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя - з 19.00 да 20.00.

Для кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, плануецца вылучыць эфірны час на канале "Беларусь 3", па Мінскай вобласці - на СТБ. Тым, хто будзе балатавацца па абласцях, час прадаставяць абласныя тэлерадыёкампаніі. Радыёвыступленні будуць толькі на абласных дзяржаўных радыёстанцыях. У прыватнасці, для Мінскай вобласці - гэта "Минская волна", для Мінска - "Радыё Мінск". Што тычыцца друкаваных выданняў, то для публікацыі праграм кандыдатаў у дэпутаты плануюцца дзве цэнтральныя газеты - "Звязда" і "Рэспубліка".

Кіраўнік дзяржавы 5 жніўня падпісаў указы №293 і №294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года. 6 жніўня на пасяджэнні ЦВК зацверджаны каляндарныя планы парламенцкіх выбараў.