Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018

30.07.2018
Прагляды: 431

Мiнiстэрства iнфармацыi працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей i юнацтва” кнігі Надзеі Пятроўны Дзмітрыевай “Сюрприз от сестрички” і Ганны Мікалаеўны Атрошчанка “Казачны ласунак”.

“Казачны ласунак” (КУП “Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”, 2017) – не першая кніжка Ганны Атрошчанка для дзяцей. Пісьменніца піша не толькі вершы, але і кароткія апавяданні, нават казкі. Ганна Атрошчанка лічыць, што сучасныя казкі таксама цікавяць многіх чытачоў – і не толькі маленькіх, але і дарослых. Новая кніжка пісьменніцы – гэта сучасные, цікавыя казкі, якія дапамагаюць лепш пазнаць і зразумець навакольны свет, узаемаадносіны паміж людзьмі, шматлікія прыродныя з’явы.

Кніга “Сюрприз от сестрички”, якую складаюць разнастайныя казкі і гісторыі, прызначана мамам, татам, бабулям і дзядулям для чытання дапытлівым дзецям. 

ПРЫЁМ ЗАЯВАКНА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЛІТАРАТУРНУЮ ПРЭМІЮ–2018 ПРАЦЯГВАЕЦЦА.