Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Народны сайт «УНС у асобах» прэзентаваны ў Мінску

16.10.2026
Прагляды: 34

Да маючага адбыцца праз некалькі дзён 30-годдзя Усебеларускага народнага сходу прымеркавана стварэнне народнага сайта «УНС у асобах», створанага Інфармацыйным агенцтвам «Мінская праўда» па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Беларусі.
 

Гэты сайт расказвае гісторыю Усебеларускага народнага сходу. Але робіць гэта не праз дакументы, а праз людзей — дэлегатаў УНС розных гадоў, праз іх пачуцці, успаміны і разважанні аб тым, як прымаліся рашэнні, якія вызначылі жыццё краіны. У аснове праекта — больш за 150 гісторый дэлегатаў УНС усіх скліканняў: ад першага Сходу 1996 года да сённяшняга дня.

Гісторыі сабраны раённымі і абласнымі рэдакцыямі газет па ўсёй Беларусі. Менавіта журналісты на месцах пісалі тэксты, стваралі фота і відэаматэрыялы, запісвалі інтэрв’ю з дэлегатамі. Дзякуючы гэтаму сайт атрымаўся па-сапраўднаму народным, жывым летапісам, сабраным рукамі журналістаў рэгіянальных рэдакцый.