Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

«Настаўніцкай газеце» – 75!

18.12.2020
Прагляды: 240

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі павіншаваў калектыў рэдакцыі «Настаўніцкай газеты» з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання.

«За час плённай працы «Настаўніцкая газета» заняла адно з вядучых месцаў сярод ведамасных СМІ Беларусі. Газета зарэкамендавала сябе як аўтарытэтнае выданне, што заслугоўвае давер. На яе старонках кожны настаўнік нашай краіны, а таксама іншы неабыякавы да педагагічнай сферы чалавек можа знайсці для сябе цікавую, карысную інфармацыю.

Хочацца пажадаць, каб кола вашых чытачоў пашыралася.
Тым больш, што фармат газеты заўсёды крочыць у нагу з імклівасцю жыцця», – гаворыцца ў віншаванні.

Ігар Луцкі падкрсэліў, што творчы калектыў «Настаўніцкай газеты» ўсе гады вызначаўся ўменнем весці даверны дыялог з чытачамі на прафесійныя тэмы, тым самым здабыўшы павагу, любоў і педагогаў, і зацікаўленых чытачоў з іншых сфер.

Міністр пажадаў уім супрацоўнікам рэдакцыі яркіх ідэй і натхнення, новых творчых перамог, маладога запалу, таленавітых публікацый, а кожнаму супрацоўніку – здароўя, любові і дабрабыту на доўгія гады.