Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Навінкі беларускай кніжнай прадукцыі на выстаўцы "MADE IN BELARUS" ў Ташкенце

25.08.2018
Прагляды: 2283
Дэлегацыя Міністэрства інфармацыі прыме ўдзел у выстаўцы беларускіх вытворцаў "Made in Belarus", якая пройдзе з 14 па 19 верасня 2018 года ў Ташкенце (Узбекістан).

На выстаўцы будуць прэзентаваныя навінкі мастацкай, вучэбнай і навуковай літаратуры беларускіх выдавецтв.

Сваю прадукцыю прадставяць больш за 130 вядучых беларускіх арганізацый – экспарцёраў прадукцыі, тавараў і паслуг у розных галінах: машынабудаванне і прамысловае абсталяванне, сельская гаспадарка і прадукты харчавання, нафтахімічная прамысловасць, дрэваапрацоўка і будаўнічыя матэрыялы, лёгкая прамысловасць, медыцына і фармацэўтыка, спорт і турызм, транспарт і лагістыка, навукова-тэхнічныя дасягненні і адукацыйныя паслугі, інфармацыйныя тэхналогіі і тэлекамунікацыі і інш.

Выстаўка арганізуецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай пры падтрымцы дзяржаўных органаў дзвюх краін. Выставачным аператарам выступае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Падрабязная інфармацыя на сайце www.belinterexpo.by