Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Новы сацыяльна арыентаваны рэсурс POMOGUT.BY з'явіўся ў нашай краіне

06.11.2018
Прагляды: 1020
Новы інфармацыйны рэсурс закліканы аказаць практычную дапамогу нарказалежным і сузалежным асобам, а таксама іншым грамадзянам, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Праект створаны пры непасрэдным удзеле ўпраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, Міністэрства аховы здароўя, грамадскіх арганізацый. Рэсурс уяўляе сабой адзіную сістэму, у якую ўваходзіць інтэрнэт-сайт (pomogut.by) і адзіны кансультацыйны тэлефонны цэнтр (колл-цэнтр). На сайце сабрана самая важная інфармацыя па праблеме наркаманіі. Тут вы знойдзеце вычарпальны пералік спецыяльных арганізацый, якія аказваюць паслугі залежным, сузалежным і тым, хто знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. Прыведзены пералік іх паслуг, агульная інфармацыя пра арганізацыю, іх бліжэйшыя мерапрыемствы, а таксама наяўныя вакансіі для працаўладкавання. Кожны жадаючы можа бясплатна атрымаць кансультацыю эксперта па пытаннях аказання дапамогі нарказалежным.