Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Новыя кітайскія старонкі – у часопісе «Маладосць»

28.10.2019
Прагляды: 367

У беларускага моладзевага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Маладосць» наладжаны добрыя стасункі з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ужо не першы год выходзяць спецыяльныя нумары «Маладосці», прысвечаныя Кітаю, беларуска-кітайскім гуманітарным сувязям. Вось і дванаццаты нумар часопіса за 2019 год выйдзе з «кітайскімі старонкамі».

Расказвае галоўны рэдактар маладзёжнага выдання пісьменніца, перакладчыца і журналістка Святлана Воцінава: «Мы надзвычай удзячны беларускім кітаістам і найперш Анатолю Афанасьевічу Тозіку як кіраўніку Інстытута кітаязнаўства пры БДУ за такі фармат стасункаў. Гэта на карысць і чытачам нашым, і ўвогуле на карысць развіццю беларускай кітаістыкі. У дванаццатым нумары «Маладосці» прадставім сучасную кітайскую паэзію ў перакладзе на беларускую мову. Размова пра творчасць Оўяна Цзянхэ. З эсэ «Назіраючы за палётам птушкі» выступіць Чэнь Цянь. Надрукуем урывак з аповесці Чжан Лін «Пустое гняздо», а таксама – эсэ гэтага ж аўтара «Жыццяпіс Дзеткі» і казку Тан Тана «Цяньзы – рыба». Шэраг публікацый снежаньскага нумара, напісаных беларускімі аўтарамі, увогуле будуць прысвечаны кітайскай культуры. Як старажытнай, так і сучаснай. Лао Шэ, Ай Цін, Джыдзі Мацзя – вось гэтыя імёны адкрые для сябе беларускі чытач, перагарнуўшы старонкі снежаньскай «Маладосці».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.