Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Падрыхтавана да друку кнiга Мiколы Гайбы «Сем вежаў Навагрудка»

13.04.2020
Прагляды: 352

З 2019 года ў мiнскiм выдавецтве «Беларусь» рэалiзуецца адметны творчы праект — кнiжная серыя «Падарожжа па родным краi».


Падрыхтавана да друку i новая кнiга вядомага гродзенскага краязнаўца Мiколы Гайбы «Сем вежаў Навагрудка».

Выйдзе зборнiк гiстарычных нарысаў у серыi «Падарожжа па родным краi» ў самы блiжэйшы час.

— Навагрудак, нагадаю, — першая сталiца Вялiкага Княства Лiтоўскага, — расказвае пра кнiгу, якая здадзена ў выдавецтва i ўжо знаходзiцца ў стадыi падрыхтоўкi да выдання, сам аўтар. — Тут захавалася вельмi шмат архiтэктурных помнiкаў, розных iншых адметнасцяў. А пра некаторыя з'явы, на вялiкi жаль, расказваюць нямногiя сляды альбо ўсяго толькi архiўныя, гiстарычныя дакументы цi згадкi ў розных крынiцах. Важнымi характарыстыкамi Навагрудка з'яўляюцца старажытныя храмы. I кожны з iх — з багатай гiсторыяй. Напрыклад, у Фарным касцёле быў заключаны шлюб Ягайлы i Соф'i Гальшанскай. Пэўна, шмат хто ведае, што той шлюб стаў адпраўным пунктам у развiццi дынастыi Ягелонаў, якая кiравала ў многiх дзяржавах Цэнтральнай i Усходняй Еўропы ў XV—XVI стагоддзях.

А яшчэ ў Навагрудку прайшло дзяцiнства, юнацтва славутага класiка польскай лiтаратуры Адама Мiцкевiча. Аўтар легендарных паэм «Пан Тадэвуш» i «Дзяды» вучыўся ў мясцовай дамiнiканскай школе пры кляштары аднаго з касцёлаў з 1807 да 1815 года.

Несумненна, кнiга Мiколы Гайбы выклiча шырокую чытацкую ўвагу. Раней у серыi «Падарожжа па родным краi» пабачылi свет кнiгi Iгара Пракаповiча, Юрыя Кур'яновiча, Алеся Марцiновiча i iншых аўтараў. Дарэчы, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Алесь Марцiновiч выдаў адразу дзве кнiгi — пра Случчыну i Капыльшчыну, тыя старонкi, з якiмi ён звязаны нараджэннем, гадамi свайго юнацтва, сваёй маладосцi. А цяпер Алесь Марцiновiч завяршае работу над кнiгай нарысаў пра Драгiчын i яго ваколiцы.

Знаёмства з праектам «Падарожжа па родным краi» пераконвае, што ўсе куточкi Беларусi вартыя таго, каб пра iх расказалi ў межах гэтай серыi. Паступова выбудуецца цэлая бiблiятэка, якую, перш чым наведаць тыя цi iншыя мясцiны, варта будзе прачытаць.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”