Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Партызанскія рукапісныя часопісы Мінскай вобласці

30.07.2018
Прагляды: 467
Выданне каталога пад такой назвай здейснена па рашэнні Навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Каталог прадстаўляе  калекцыю рукапісных часопісаў партызанскіх фарміраванняў Мінскай вобласці перыяду 1941 – 1945 гадоў з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэтай унікальнай калекцыі ў 2009 годзе быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння.

На старонках «малога друку» яскрава адлюстроўваецца ўвесь спектр як аматарскага выяўленчага мастацтва, так і талент вядомых беларускіх мастакоў, што апынуліся ў радах партызан, — Генрыха Бржазоўскага, Мікалая Гурло, Сяргея Раманава, Уладзіміра Сухаверхава і іншых.

Каталог выдадзены на трох мовах — рускай, беларускай і англійскай.