Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Пасяджэнне каардынацыйнай групы

19.12.2018
Прагляды: 1826

19 снежня 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнай групы па рэалізацыі "Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі".

Дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Бадак А.М. – асноўны выканаўца праекта з беларускага боку – паведаміў аб праведзенай выдавецтвам рабоце і планах на 2019 г. Прадугледжваецца выданне кніг у серыях "Светлыя знакі: паэзія Кітая", "Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры", "Культура Кітая".

Намеснік дырэктара РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" – галоўны рэдактар часопіса "Нёман" Чарота А.І. праінфармаваў аб публікацыях твораў кітайскіх аўтараў, надрукаваных у літаратурна-мастацкіх часопісах "Нёман", "Маладосць", газеце "Літаратура і мастацтва", і планах на чарговы год, у тым ліку аб узаемадзеянні з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншымі інстытутамі імя Канфуцыя пры вышэйшых навучальных установах краіны.