Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Перспектывы беларуска-кітайскага літаратурнага супрацоўніцтва

25.08.2018
Прагляды: 2012
У рамках 25-го Пекінскага міжнароднага кніжнага кірмаша адбылася рабочая сустрэча дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Аляксандра Бадака, члена міжнароднага савета серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая» Чжан Хуэйцынь і папулярнай у Кітаі пісьменніцы Вэн Джэн.

Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі далейшыя перспектывы развіцця серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая», а таксама магчымасць перакладаў беларускай паэтычнай класікі на кітайскую мову. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што ўзаемныя пераклады літаратуры - гэта магчымасць пазнання духоўнага жыцця беларускага і кітайскага народаў.

Запланавана, што творы Вэн Чжэн выйдуць у серыі «Бібліятэка замежнай прозы» выдавецтва «Мастацкая літаратура».