Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Пошук двухбаковых гуманітарных стасункаў

27.10.2020
Прагляды: 191

У Выдавецкім доме «Звязда» прайшла рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзімірам Чушавым.

‒ Яшчэ ў час маёй дыпламатычнай працы ў Сербіі ў нас склаліся добрыя, прыязныя адносіны з Выдавецкім домам «Звязда», ‒ сказаў на сустрэчы спадар Уладзімір Чушаў. – Гэта датычыцца і ўдзелу «звяздоўцаў» у кніжных выстаўках у Бялградзе, і выдання кніг сербскіх аўтараў у Беларусі. А зараз мне хацелася б адзначыць важкасць польска-беларускіх літаратурных, гуманітарных стасункаў. Ведаю, што шмат у гэтым накірунку робіцца і рэдакцыямі беларускіх дзяржаўных літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў.

На сустрэчы, у якой удзельнічаў і дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч,  вялася размова пра падрыхтоўку калектыўнага зборніка беларускай паэзіі ў перакладзе на польскую мову. Беларуская амбасада ў Польшчы гатова падтрымаць гэты праект арганізацыйна. Былі спраектаваны і шэраг іншых творчых ініцыятыў, рэалізацыя якіх, несумненна, паспрыяе беларуска-польскай літаратурнай дружбе.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.