Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Працягваецца прыём заявак на Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшыя матэрыялы па тэме: "Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце"

03.09.2018
Прагляды: 1606
Працягваецца прыём заявак на Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшыя матэрыялы па тэме: "Чырвоны Крыж у Беларусі і свеце".
 
Арганізатарамі Конкурсу з'яўляюцца Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. 

Конкурс праводзіцца ў рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім таварыствам чырвонага крыжа. 
Мэтай супрацоўніцтва з'яўляецца аб'яднанне намаганняў Мінінфарма і БТЧК для стварэння і развіцця спрыяльнага інфармацыйнага асяроддзя ў частцы азнаямлення насельніцтва з дзейнасцю БТЧК. 

Міністэрства інфармацыі і Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа супрацоўнічаюць ужо доўгі час. Падпісанне ў 2018 годзе Пагаднення аб супрацоўніцтве дазволіла зрабіць гэтую працу планамернай і сістэмнай.