Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэміі імя Кірылы Тураўскага ўручаць у Дзень беларускага пісьменства

29.08.2022
Прагляды: 13
Гэтая літаратурная прэмія даўно стала своеасаблівым брэндам Гомельскай вобласці, дзякуючы якому адкрываюцца новыя імёны ў літаратуры.

Ідэя арганізацыі абласнога творчага конкурсу сярод членаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі нарадзілася ў сферы прафесійных гомельскіх літаратараў яшчэ ў 2007 годзе. Прысвячэнне творчага спаборніцтва знакамітаму земляку, сярэднявечнаму асветніку, паэту, прапаведніку Кірылу Тураўскаму ні ў кога не выклікала спрэчак і сумневаў — як сімвал працягу традыцый, сувязі часоў, вернасці служэнню справе культуры і асветы на гомельскай зямлі.

Прэмія прысуджаецца штогод на конкурснай аснове ў шасці намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Драматургія», «Дзіцячая літаратура», «Публіцыстыка і літаратурная крытыка», «Адкрыццё года». 

Сёлета на конкурс паступіла больш за 50 рукапісаў. Лаўрэатаў абласной прэміі імя Кірылы Тураўскага назавуць 3-4 верасня ў Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах тэлерадыёкампаніі «Гомель».