Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэзентацыя кнігі аднаго верша “А хто там ідзе?” у перакладзе на 100 моў свету ў музее імя Янкі Купалы

30.07.2018
Прагляды: 533

 

15 мая 2018 года ў Дзяржаўным літаратурным музее імя Янкі Купалы адбудзецца  прэзентацыя кнігі аднаго верша “А хто там ідзе?” у перакладзе на 100 моў свету.

 

Кніга ўбачыла свет напрыканцы сакавіка 2018 года ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Музей ладзіць прэзентацыю сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур. Верш “А хто там ідзе?” прагучыць з вуснаў прадстаўнікаў нацыянальных дыяспар: Грузіі, Малдовы, Украіны, Карэі, Германіі, Казахстана, Літвы, Татарстана, Чэхіі. У аўтарскім перакладзе на адну з моў народаў Дагестана – карацінскую – верш прагучыць у выкананні пісьменніка Хізры Асадулаева.

Сярод перакладчыкаў праекта – Расул Гамзатаў, Вера Рыч, Найдан Вылчаў, Антанас Венцлава, Максім Горкі, Мар’ян Сэрватка, Дзмітро Паўлычка, іншыя знакамітыя асобы.

Акрамя перакладаў і арыгінальнага тэксту верша, выданне змяшчае дзясяткі карцін беларускіх і замежных мастакоў, якія звярталіся да жыцця і творчасці народнага песняра.