Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэзэнтацыя новай кнігі ў кніжнай краме ”Сябрына“ “Брэстаблсаюздрука”

30.07.2018
Прагляды: 386

У кніжнай зале крамы ”Сябрына“ “Брэстаблсаюздрука” адбылася прэзэнтацыя новай кнігі А.Юдзіцкага ”Я оглянулся посмотреть: Избранное“.

Аляксандр Юдзіцкі - член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў. Аўтар публікацый у газетах ”СБ.Беларусь сегодня“, ”Лiтаратура i мастацтва“ і іншых рэспубліканскіх выданнях. Аўтар кніг ”Поезд остановил дымок“, ”Встречи“, ”Лица: Автографы“ і іншых.

У новую кнігу аўтара ”Я оглянулся посмотреть: Избранное“ уключаны выбраныя творы з шасці яго надрукаваных кніг з каментарыямі аўтара. Кніга аб людзях і падзеях, розных перыядах жыцця краіны і Брэсцкага рэгіёна.

Выданне кнігі з серыі “Бібліятэка Брэсцкага абласнога аддзялення ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“ прысвечана 1000 ‑ годдзю Брэста.

Новая кніга дапаможа маладому пакаленню г. Брэста даведацца пра гісторыю роднага горада .