Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава ў Круглым

17.10.2018
Прагляды: 1895
16 кастрычніка 2018 г. у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям” выдавецтва «Народная асвета» правяло прэзентацыю кніг Анатоля Зэкава “Колькі дзе чаго: загадкі-задачкі”, “Кенгуру ці кенгура?” у дзяржаўнай установе культуры “Круглянская цэнтралізованная бібліятэчная сістэма”. Галоўны госць сустрэчы – Анатоль Мікалаевіч Зэкаў. Вядомы пісьменнік, тонкі лірык, публіцыст, сатырык, аўтар твораў для дзяцей. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года. Мае ўзнагароды: Залаты купідон (2007; сатыра і гумар), Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі (2009). Некаторыя творы пісьменніка перакладзены на рускую мову, пакладзены на музыку. Кніга Анатоля Зэкава “Кенгуру ці кенгура?” – гэта захапляючае падарожжа ў таямнічы свет казак і вясёлых гісторый, якія здараюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, а таксама з іх сябрамі – братамі нашымі меньшымі. Кніга “Колькі дзе чаго: загадкі-задачкі” для аматараў матэматыкі! Відэа з прэзентацыі можна паглядзець на канале выдавецтва "Народная асвета" (Youtube, Twitter).