Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэзентацыя кніг Ірыны Токаравай прайшла ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

13.11.2018
Прагляды: 460

13 лістапада ў межах рэспубліканскай акцыі "Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям", якая   праводзіцца Міністэрствам інфармацыі, навучэнцы Ждановіцкай сярэдняй школы сустрэліся з беларускай пісьменніцай Ірынай Токаравай у мясцовай бібліятэцы.

Падчас сустрэчы Ірына Аляксандраўна расказала аб сваёй творчасці, этапах працы над творамі, пачынаючы з ідэі да гатовай кнігі.

Юныя чытачы атрымалі магчымасць не толькі паслухаць урыўкі з твораў у выкананні аўтара, але і задаць пытанні, даведацца пра новую кнігу, якая неўзабаве выйдзе ў выдавецтве «Народная асвета».