Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэзентацыя кніг у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”

30.07.2018
Прагляды: 1451
000084_653492.jpgУ рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям” выдавецтва “Народная асвета”правяло прэзентацыю кніг Михаіла Пазнякова на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.

Дзеці з цікавасцю слухалі расказ аўтара пра кнігі, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытанага, цікавіліся як стаць пісьменнікам.

Падчас мерапрыемства прагучалі песні на словы Міхаіла Пазнякова ў выкананні вядомага беларускага спевака і кампазітара Сяргея Краўца.

У ходзе мерапрыемства таксама адбылася сустрэча намесніка дырэктара па маркетынгу і вытворчасці выдавецтва “Народная асвета” Юліі Дашкевич з дырэктарам Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” Надзеяй Ануфрыевай, па выніках якой дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”.