Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэзентацыя выдання “Арганы Беларусі” адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы

26.09.2018
Прагляды: 1617

25 версня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя выдання “Арганы Беларусі”, якое сёлета пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Ідэя падрыхтоўкі і выпуску кнігі нарадзілася ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» і знайшла падтрымку сярод беларускіх музыказнаўцаў. Даследаванне заняло амаль год, сама экспедыцыя – 39 дзён. 

Кніга расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва, змяшчае інфармацыю аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, майстрах, якія іх стварылі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента.

Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў – імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню “каралю музычных інструментаў”.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.