Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Прэзентацыяй кніг дзіцячага пісьменніка Віктара Кажуры адзначыла Дзень роднай мовы выдавецтва «Беларусь»

21.02.2022
Прагляды: 134
Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ва ўсім свеце. Першае знаёмства з ёй пачынаецца з сям’і, дзіцячага садка, сустрэч з людзьмі, апантанымі хараством беларускай мовы, лічаць супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь». Менавіта таму адзначылі свята прэзентацыяй кніг дзіцячага пісьменніка Віктара Кажуры для маленькіх беларусаў з дзіцячага садка № 284. 

20220221_102816.jpg

Мерапрыемства адбылося ў бібліятэцы імя Ф.Багушэвіча. Дзеткі зацікаўлена гарталі кніжкі, чыталі вершы, разгадвалі загадкі з дапамогай сучасных мультымедыйных тэхналогій, паглядзелі мультыплікацыйны фільм пра літары беларускага алфавіта і вывучылі шмат новых беларускіх слоў. Разам з пісьменнікам яны ўзгадалі чаму наша родная мова завецца беларускай і якая цудоўная краіна Беларусь.

Неўзабаве на памяць пра Дзень роднай мовы і сустрэчу з пісьменнікам малыя панеслі дадому яго кнігі з аўтографам і пажаданнямі шчасця.

IMG_20220221_105623.jpg

Былі сярод выданняў кніжныя навінкі серыі «Маленькі прафесар» («З легендаў і казак: маленькая азбука беларускай міфалогіі», «Патрэбныя рэчы заўсёды дарэчы: загадкі»), а таксама кніга серыі «Таямніцы беларускай мовы» («Слоўца да слоўца: амонімы для пачатковай школы»).