Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Пройдзе святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

11.03.2020
Прагляды: 495

Гэтай сустрэчай выдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, вучоных, прадстаўнікоў брэсцкіх абласной і гарадской улад ААТ «Белкніга» і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь распачынаюць цыкл мерапрыемстваў, якія прысвечаны розным рэгіёнам нашай краіны. Дакладней — кніжным здабыткам, што расказваюць пра Берасцейшчыну, старажытны і сучасны Брэст. У апошні час у розных выдавецтвах пабачылі свет унікальныя, багатыя на інфармацыю і адкрыцці гісторыка-краязнаўчага характару кнігі «Брэст. 1000», «Берасцейская Біблія» і яшчэ шмат чаго цікавага, адметнага, яркага, што, несумненна, прыцягне ўвагу чытачоў на свяце «Кніжныя скарбы Беларусі: Берасцейшчына».

У госці да мінчан прыедуць і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага, калектыў якой шмат што робіць для развіцця краязнаўчай работы ў рэгіёне. Сваім веданнем гісторыі роднай старонкі, развагамі пра ролю краязнаўчай, радзімазнаўчай работы ў выхаванні грамадства падзеляцца на пляцоўцы «Светача» Валерый Мароз, Леанід Несцярчук, Анатоль Бензярук і іншыя пісьменнікі і краязнаўцы Берасцейшчыны. Мяркуецца, што ў бліжэйшы час імпрэзы, падобныя берасцейскай краязнаўчай «справаздачы», пройдуць у мінскай кнігарні і з удзелам іншых абласцей краіны.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”