Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком у «Светачы»

20.04.2020
Прагляды: 483

21 красавіка а 11-й гадзіне ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца public talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам і мастаком Валерыем Славуком.

Пагаворым аб кнізе «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», аб яе атмасферных казках і непаўторных ілюстрацыях. Да размовы таксама далучыцца сам укладальнік кнігі — Антон Францішак Брыль, унук знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Брыля. Дарэчы, кніга ўжо даступная для перадзамовы на  magazin.belkniga.byа сам старт продажаў адбудзецца 22 красавіка адначасова ва ўсіх кнігарнях сеткі «Белкніга».

Толькі ў дзень старта продажаў усіх аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшалту нячысцікаў чакае зніжка 15% на кнігу.
 
«Вядзьмар, які рабіўся ваўком» — гэта 30 беларускіх чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаныя ў канцы XIX- пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраныя і апрацаваныя. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача.

Відэазапіс можна будзе знайсці на Youtube-канале. «Белкнігі».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»